Кантралюйце даныя вашага смартфона,

каб павысіць вашую канфідэнцыяльнасць у інтэрнэце

Калі вы думаеце аб тым, што даныя гавораць іншым пра вас, вам не здаецца, што гэта нешта важнае: каму якая справа, што вам падабаецца музыка кантры, што вы любіце набываць больш абутку, чым вам неабходна, ці што вы пачынаеце планаваць наступны адпачынак за год да яго?

Праблема заключаецца ў тым, што адбываецца з вашымі данымі. На працягу доўгага часу выяўляюцца асабістыя лічбавыя патэрны: вашыя звычкі, перамяшчэнні, адносіны, прэферэнцыі, перакананні і сакрэты раскрываюцца тым, хто аналізуе іх і атрымлівае ад іх карысць, напрыклад, прадпрыемствам і брокерам даных.

Праходзячы Дэтокс ад даных, вы даведаецеся аб тым, як і чаму гэта адбываецца, і прымеце меры дзеля таго, каб кантраляваць вашыя даныя ў сеціве.

Давайце пачнём!


1. Змяніце імя сваёй прылады

Аднойчы вы, мабыць, далі імя свайму тэлефону для карыстання Wi-Fi, Bluetooth ці абодвума, або, можа, імя было згенераванае аўтаматычна падчас усталявання.

Гэта значыць, што “Тэлефон Алекса Чанга” – гэта тое, што бачна ўладальніку сеткі Wi-Fi, і, калі ваш Bluetooth уключаны, кожнаму, хто знаходзіцца паблізу і таксама ўключыў Bluetooth.

Вы не называеце свайго імя, калі ўваходзіце ў кавярню, рэстаран ці аэрапорт, таму і ваш тэлефон не павінен гэтага рабіць.

Вы можаце змяніць імя вашага тэлефона на нешта менш прыватнае, але ў той жа час звязанае менавіта з вамі. Вось як гэта зрабіць:

Android:

  • Змяніць імя Wi-Fi:
    • Налады
    • Wi-Fi
    • logo меню →
    • Пашыраныя налады / Больш характарыстык
    • Wi-FiDirect
    • Перайменаваць прыладу
  • Змяніць імя Bluetooth:
    • Налады
    • Bluetooth
    • Уключыць Bluetooth, калі ён выключаны →
    • logo меню →
    • Перайменаваць прыладу
    • Выключыць Bluetooth

 

iPhone:

  • Змяніць імя тэлефона:
    • Налады
    • Агульныя
    • Уласцівасці: Змяніць імя

Вам неабходныя ідэі? Як наконт імя вашага любімага тэлевізійнага персанажа або фразы накшталт “Сезам, адчыніся”?

Хочаце больш карысных парад аб тым, як зрабіць ваш тэлефон больш прыватным? Даведайцеся, як Даць новае жыццё вашай прыладзе!


2. Пазбаўцеся ад слядоў вашага месцазнаходжання

Калі вам можа здавацца, што даныя аб месцазнаходжанні – гэта толькі выпадковыя драбінкі інфармацыі, сабраныя разам, яны могуць раскрыць важныя падрабязнасці пра вас і вашыя звычкі, як тое, дзе вы жывяце, працуеце і дзе вам падабаецца бываць з сябрамі. Гэта тое, што робіць іх вельмі запатрабаванымі сярод шматлікіх кампаній і брокераў даных.

Вы, мабыць, прызвычаіліся да таго, што дадатак “Карты” мае доступ да вашага месцазнаходжання. Але вы здзівіцеся, калі даведаецеся, якой колькасці дадаткаў вы дазволілі атрымліваць доступ да вашага месцазнаходжання.

Вы можаце прагледзець, што вы дазволілі кожнаму дадатку і адключыць службу лакалізацыі. Шукайце дадаткі, якім для работы насамрэч не патрэбныя такія даныя (гэтая гульня сапраўды павінна ведаць, дзе вы знаходзіцеся?), і тыя, якім вы не жадаеце даваць доступ да гэтых даных:

Android:

  • Налады
  • Дадаткі
  • Кіраваць доступам кожнага дадатку да вашага месцазнаходжання

 

iPhone:

  • Налады
  • Канфідэнцыяльнасць
  • Служба лакалізацыі
  • Кіраваць доступам кожнага дадатку да вашага месцазнаходжання

Вы таксама можаце адключыць геалакацыю ў тэлефоне, калі вы не карыстаецеся ёй. Гэта таксама дазволіць зэканоміць зарад батарэі – бонус! Вы можаце зноў яе ўключыць, напрыклад, калі вам трэба будзе скарыстацца картай ці дадаткам, які дае прагноз надвор’я.

Gif showing location services being turned off

Android:

  • Налады
  • Бяспека і месцазнаходжанне / Месцазнаходжанне
  • Выключыць доступ да месцазнаходжання

 

iPhone:

  • Налады
  • Канфідэнцыяльнасць
  • Служба лакалізацыі
  • Выключыць

Каб даведацца, як выключыць службы лакалізацыі ў Картах Google і ў іншых акаўнтах Google, чытайце артыкул "Разгугліце вашае жыццё".


3. Навядзіце парадак у вашых дадатках

Вашыя дадаткі для доступу ў сацыяльныя сеткі, гульні і дадаткі, якія даюць прагноз надвор’я, выкарыстоўваюць вашыя даныя … і могуць збіраць вельмі шмат такіх даных.

Пазбаўленне ад гэтых выпадковых дадаткаў на вашым тэлефоне, якімі вы ніколі не карыстаецеся, можа стаць магутным спосабам дэтоксу вашага лічбавага “я”.

Апроч таго, прыбраўшыся, вы таксама зможаце вызваліць крыху прасторы на вашым тэлефоне, паменшыць аб’ём даных, якія выкарыстоўваеце, і павялічыць час працы батарэі. Гэта нават можа павялічыць агульную прадукцыйнасць у залежнасці ад дадатку.

Android:

  • Налады
  • Дадаткі
  • Выберыце дадатак, які вы жадаеце выдаліць →
  • Выдаліць

 

iPhone:

  • Націсніце і ўтрымлівайце палец на значку дадатку, пакуль не з’явіцца меню.
  • Выберыце са спіса пункт “Выдаліць дадатак”.
  • Пацвердзіце, што жадаеце выдаліць дадатак.

Калі вы заплацілі за карыстанне паслугай, пераканайцеся, што вы адмянілі ўсе магчымыя будучыя плацяжы (каб не атрымаць нечаканы рахунак). Дадзеная працэдура залежыць ад кожнай асобнай паслугі, таму зайдзіце на старонку "Найбольш частыя пытанні" ці напішыце ў службу падтрымкі кліентаў, каб даведацца, як гэта зрабіць.

Чыстка вашых дадаткаў можа прывесці да значнай розніцы ў колькасці даных, якімі вы дзеліцеся, а гэта ў сваю чаргу паўплывае на тое, колькі кампаній змогуць збіраць і выкарыстоўваць вашыя даныя, каб зрабіць высновы пра вас. Існуюць альтэрнатывы шматлікім дадаткам, якія выконваюць падобныя функцыі, але не збіраюць і не прадаюць вашыя даныя трэцім асобам.

Вы можаце знайсці рэкамендацыі ў Цэнтры альтэрнатыўных дадаткаў.

Калі вы не гатовыя замяніць сродкі, якімі вы карыстаецеся, проста пачніце з аднаго ці двух. Спачатку паглядзіце на ваш браўзер: ці можаце вы замяніць яго на Firefox, Chromium або іншы браўзер з больш высокай ступенню канфідэнцыяльнасці?

Хочаце больш карысных парад аб тым, як навесці парадак у вашых дадатках? Паспрабуйце праграму для чысткі дадаткаў!


4. Пакідайце менш слядоў

Браўзер на вашым тэлефоне захоўвае шмат інфармацыі пра вас – вашае месцазнаходжанне, тое, што вы шукаеце, якімі сайтамі карыстаецеся – і можа перадаць гэтую інфармацыю камусьці іншаму.

Вы можаце вярнуць сабе кантроль над некаторай інфармацыяй, зрабіўшы некалькі змяненняў.

Тэлефоны, планшэты і камп’ютары трапляюць да нас з усталяванымі загадзя браўзерамі, для якіх наша канфідэнцыяльнасць не з’яўляецца прыярытэтам. Замест гэтага вы можаце спампаваць і выкарыстоўваць браўзер, які робіць вашую актыўнасць больш канфідэнцыяльнай па ўмаўчанні, абараняючы вас ад сочкі.

Каб яшчэ больш павысіць канфідэнцыяльнасць, вы можаце ўсталяваць дадатковыя праграмы ці “надбудовы і пашырэнні” (гэта міні-праграмы для вашага браўзера, якія лёгка ўсталёўваюцца і могуць зрабіць вашую анлайн-актыўнасць больш канфідэнцыяльнай).

Дзеля таго, каб заблакаваць шпіёнскую рэкламу і нябачныя праграмы для сочкі, усталюйце uBlockOrigin (для Chrome, Safari і Firefox) або PrivacyBadger (для Chrome, FirefoxіOpera).

Каб упэўніцца, што вашае падключэнне да вэб-сайтаў бяспечнае там, дзе гэта магчыма, усталюйце HTTPSEverywhere – пашырэнне для браўзера, якое гарантуе, што вашая камунікацыя са шматлікімі вядомымі вэб-сайтамі будзе зашыфраваная і абароненая падчас перадачы. Калі вы карыстаецеся Safari і жадаеце мець такую функцыю, выберыце ў якасці пошукавай сістэмы па ўмаўчанні прадукт не ад Google, а такі, як DuckDuckGo, што перанакіроўвае вас да зашыфраванага падключэння аўтаматычна.

Firefox прапануе шмат іншых спосабаў яшчэ больш умацаваць ваш браўзер. Наведайце старонку addons.mozilla.org, каб даведацца больш.

Шукаеце іншыя спосабы ўмацаваць ваш браўзер? Паспрабуйце ўзмацняльнік для браўзера! Браўзер на вашым тэлефоне захоўвае шмат інфармацыі пра вас – вашае месцазнаходжанне, тое, што вы шукаеце, якімі сайтамі карыстаецеся – і можа перадаць гэтую інфармацыю камусьці іншаму.


5. Выдаліце меткі з вамі і вашымі сябрамі

Ці здаралася вам у мінулым павялічваць колькасць даных аб вашых сябрах, адзначаючы іх на фотаздымках і ў публікацыях?

Пачысціце даныя аб іх (і разам з тым вашае сумленне), выдаліўшы меткі з імі на ўсіх фотаздымках і з усіх публікацый, якія вы зможаце знайсці.

Перадайце іншым! Заахвочвайце сваіх сяброў, членаў сям’і і калег па працы далучацца да вас і таксама процістаяць уцечцы даных. Калі мы будзем працаваць усе разам, каб кантраляваць сляды ад нашых даных, мы зможам лепш дапамагаць адзін аднаму праходзіць дэтокс.

Калі гэтыя парады аказаліся дзейснымі для вас і вы адчуваеце сябе лягчэй, тады чаму б не паспрабаваць Разгугліць вашае жыццё ці Абнавіць ваш профіль у сацыяльнай сетцы? Або калі вы проста хочаце карыстацца сваім тэлефонам крыху радзей, чытайце артыкул Разумныя тэлефоны патрабуюць разумных звычак.


Зайдзіце на старонкі нашых іншых бягучых праектаў